ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ЕЗЕРСКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА"
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ
“ЯЗЁРСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”
Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці
“Метады і прыёмы развіцця творчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”
Маргунова Галіна Васільеўна
Адукацыя: вышэйшая, МДУ імя А.Куляшова,1998г.
Спецыяльнасць: настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
рускай мовы і літаратуры
Пасада: настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Педагагічны стаж: 24 гады
802243 74958
е-mail: ezery@tut.by
Язёры, 2017
ЗМЕСТ
1.Інфармацыйны блок
2.Апісанне тэхналогіі вопыту
3.Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Дадаткі
Дадатак 1.
Дадатак 2.
Тэма: “Метады і прыёмы развіцця творчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”
“Я слухаю – я забываю. Я бачу – я запамінаю. Я раблю - я разумею”.
Кітайская мудрасць
Актуальнасць
Фарміраванне асобы вучня як свядомага носьбіта мовы, развіццё яго інтэлектуальных і творчых здольнасцей, выхаванне камунікатыўнай і эстэтычнай культуры з’яўляецца асноўнай мэтай выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах адукацыі. З дапамогай мовы вучні засвойваюць формы чалавечых узаемаадносін, спазнаюць маральныя і культурныя каштоўнасці свайго народа.
Сёння, у час камп’ютарызацыі і разнастайнасці сродкаў інфармацыі, вучні вельмі мала чытаюць і гавораць па-беларуску, таму паўстаюць пытанні: як зацікавіць вучняў роднай мовай, падтрымаць цікавасць да прадмета і жаданне вывучаць мову, як павысіць граматнасць, актывізаваць разумовую дзейнасць вучняў. І ў той жа час у сучасным інфармацыйным грамадстве ўзрастае запатрабавальнасць у маладых таленавітых людзей, якія могуць працаваць з інфармацыяй, валодаюць здольнасцю самастойна здзяйсняць даследчую і інавацыйную дзейнасць, умеюць абараніць свае перакананні, погляды, творча ўключыцца ў працэс міжасобаснай камунікацыі. Праблема развіцця маўлення вучняў набывае ў наш час усё большае грамадскае значэнне, таму што маўленне з’яўляецца важным паказчыкам духоўнай культуры асобы.
Мэта:
абагульніць свой вопыт работы па развіцці творчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры; прапанаваць разнастайныя прыёмы і метады творчага характару, што дазваляюць развіць маўленне вучняў.
Задачы:
1) аналіз методыкі развіцця творчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры і пазакласнай работы па прадмеце;
2)высвятленне эфектыўнасці прымянення разнастайных метадаў і прыёмаў, накіраваных на актывізацыю дзейнасці вучняў, фарміраванне ў іх творчых здольнасцей.
3) стварэнне спрыяльных умоў для самавыражэння вучняў, для набыцця вучнямі ведаў, выпрацоўкі ўменняў і навыкаў па беларускай мове і літаратуры;
4) павышэнне цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры як прадметаў праз сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.
2 Апісанне тэхналогіі вопыту
У сваёй педагагічнай дзейнасці я выкарыстоўваю разнастайныя сродкі, каб ствараць на ўроку ўмовы для праяўлення і задавальнення пазнавальных і камунікатыўных патрэб вучняў. Менавіта гэтыя патрэбы з’яўляюцца штуршком для ўзнікнення матываў дзейнасці. Значыць, я павінна арыентавацца на патрэбы вучняў, выкліканыя запатрабаваннямі часу. Яшчэ ў XVII ст. Я. А. Каменскі ў ,,Вялікай дыдактыцы” адзначаў: ,,Правільна вучыць моладзь – гэта не значыць убіваць у галовы сабраную з аўтараў сумесь слоў, выразаў, думак, а гэта значыць – раскрываць здольнасць разумець рэчы, каб менавіта з гэтай здольнасці, быццам з жывой крыніцы, пацяклі ручайкі (веды)”. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі – той дзейсны сродак, які дапамагае зрабіць працэс навучання камфортным і даць нашым дзецям разам з акадэмічнымі ведамі цэлы комплекс сацыяльных.
Улічваючы патрэбы часу, абапіраючыся на тэорыю асобасна арыентаванага навучання, я выкарыстоўваю метады і формы арганізацыі ўрока, якія скіраваны не толькі на перадачу вучэбнай інфармацыі, колькі на арганізацыю навучання, саманавучання, самавыражэння, самаразвіцця кожнай непаўторнай асобы.
На ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці я актыўна звяртаюся да метадаў і прыёмаў тэхналогіі крытычнага мыслення і выкарыстоўваю іх на розных этапах заняткаў. У структуры занятка (у тэхналогіі крытычнага мыслення) вылучаюць тры стадыі: выклік, асэнсаванне, рэфлексія.
На першай стадыі – выклік – вучні атрымліваюць заданне, у час выканання якога яны адзначаюць, што ім вядома або што думаюць пра пэўнае паняцце, падзею, з’яву, заканамернасць і г.д. Роля настаўніка тут заключаецца ў тым, каб стаць правадніком для вучняў, прымушаючы іх разважаць. Прымаецца любое меркаванне, пункт погляду. У такіх умовах адбываецца працэс навучання – працэс сувязі новага з ужо вядомым. На гэтай стадыі настаўнік можа прапанаваць скласці кластар, асацыятыўны рад да пэўнага паняцця.
На стадыі асэнсавання вучні працуюць з вучэбным матэрыялам (часцей – самастойна): падручнікам, тэкстам, іншай інфармацыяй, якую прапануе настаўнік. Загадзя школьнікам ставяцца пэўныя пытанні або паведамляецца аб тых заданнях, якія яны будуць павінны выканаць пасля знаёмства і аналізу прапанаванага матэрыялу. Для арганізацыі работы з тэкстам удалым з’яўляецца прыём ,,Інсерт” (чытанне з алоўкам), прыём ,,Ведаю – Хачу ведаць – Даведаўся”, заданні тыпу ,,Скласці план параграфа”(тэксту), ,,Задай пытанні аднакласніку” (настаўніку).
На стадыі рэфлексіі можна выкарыстоўваць прыём ,,Ацэначнае акно” (вучні самі адзначаюць у табліцы, якія веды па тэме занятка імі засвоены добра, якія не зусім зразумелі, што змогуць прымяніць на практыцы, а што - не) або прыём складання сінквейна (вершаванае пяцірадкоўе па тэме ўрока, занятка).
У працэсе навучання настаўніку неабходна вырашаць творчыя задачы, уводзіць элементы самастойных даследванняў, развіваючы пазнавальныя інтарэсы дзіцяці, яго літаратурна-творчыя здольнасці, патрэбу самастойна думаць. Займаючыся развіццём літаратурнай творчасці вучняў, напрацоўваецца сістэма творчых заданняў па развіцці літаратурных здольнасцей вучняў. Вывучэнне мастацкіх твораў спрыяе развіццю і ўдасканаленню вуснай і пісьмовай мовы вучняў. Да асноўных відаў работ у гэтым накірунку адносяцца: вусныя і пісьмовыя пераказы, партрэтныя характарыстыкі, сачыненні, вуснае славеснае маляванне, водгукі, рэцэнзіі, даклады, выразнае чытанне, вопыты мастацка-творчага характару і інш... Цікавасць да словатворчасці абуджаюць розныя літаратурныя гульні, асаблівую цікавасць вызываюць творчыя практыкумы, паэтычныя рынгі, трэнінгі “Гуляем ў рыфмы”, “Падкажы слова”, “Збяры радкі”. У працэсе гульні дзеці развіваюць пачуццё рытму, вершаваны слых, атрымліваюць уяўленне пра вершы, іх стварэнне. Гульнявая дзейнасць падштурхоўвае да творчасці. Нярэдка школьнікі самі спрабуюць пісаць вершы. Задача настаўніка – зразумець індывідуальнасць кожнага пачынаючага аўтара, дапамагчы яму. Асноўныя творчыя работы вучняў – безумоўна, вершы. Першапачаткова ў іх шмат недахопаў, але неабходна дзяцей вучыць пісаць вершы, казкі, эсэ, нататкі. Не забываю я і пра праблему фарміравання ў школьнікаў станоўчай матывацыі да навучання. У вырашэнні гэтай праблемы вядучую ролю адыгрывае выкарыстанне на ўроках метадаў і прыёмаў тэхналогіі дзелавой і займальнай гульні.
Дзелавая гульня – разнавіднасць асобасна-арыентаванай педагагічнай тэхналогіі, якая мае на мэце навучыць асобных школьнікаў ці іх групы прымаць рашэнне. Яе можна выкарыстоўваць у час выкладання асобных тэмаў па прадметах, а таксама ва ўсіх тыпах і відах урокаў, у пазаўрочнай дзейнасці.
Прапанаваная педагагічная тэхналогія цікавая для школьнікаў розных узростаў. Гэта эфектыўны і карысны від дзейнасці. Гуляць звычайна хочуць усе вучні, важна толькі ўлічыць іх узроставыя асаблівасці, правільна выбраць форму гульні і арганічна ўключыць яе ў структуру пэўнага занятка.
У педагагічнай літаратуры вызначаюцца розныя тыпы дзелавой гульні: ролевыя, імітацыйныя, арганізацыйна-дзейнасныя.
Дзелавітасць – неабходная рыса характару для кожнай асобы нашага вірлівага часу. Чалавек, які валодае ёю, звычайна арганізаваны і дакладны ў працы, умее пераадольваць цяжкасці і заўсёды дасягае пастаўленай мэты, знаходзіць рацыянальныя спосабы вырашэння праблем. Ён настойлівы, сур’ёзны, разважлівы. Першыя асновы дзелавітасці, як вядома, закладваюцца ў сям’і. Але, зыходзячы з рэаліяў часу, галоўную ролю ў вырашэнні гэтай праблемы ўсё ж павінна выконваць сучасная агульнаадукацыйная ўстанова.
Сёння настаўнікам прапануецца самім рабіць выбар у выкарыстанні ў сваёй прафесійнай дзейнасці метадаў і прыёмаў той або іншай тэхналогіі. Галоўнае – жаданне і ўменне самога настаўніка. Я ў сваёй рабоце не абмяжоўваюся выкарыстаннем метадаў і прыёмаў толькі названых вышэй адукацыйных тэхналогій.
Нельга не сказаць пра інфармацыйныя тэхналогіі. Спачатку настаўнік рыхтуе прэзентацыю, то з цягам часу гэта становіцца творчым заданнем для вучняў. Інфармацыйныя тэхналогіі фарміруюць уменні самастойна шукаць, аналізаваць і падбіраць пэўную інфармацыю, арганізоўваць, пераўтвараць, захоўваць і перадаваць яе сродкамі камп’ютара і іншымі інфармацыйнымі тэхналогіямі (аўдыя-відэазапісы, электронная пошта, СМІ, інтэрнэт).
На сваіх уроках я стараюся ствараць умовы, у якіх больш поўна можа здзяйсняцца развіццё індывідуальнасці дзіцяці. У сваёй прафесійнай дзейнасці я імкнуся выкарыстоўваць метады і прыёмы розных сучасных адукацыйных тэхналогій. У адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі часу галоўнай задачай любой агульнаадукацыйнай установы з’яўляецца падрыхтоўка адукаванага і творчага чалавека, і для вырашэння гэтай задачы неабходна быць на хвалі часу. Мне падабаецца атмасфера творчасці на ўроку ці ў пазаўрочнай дзейнасці. Пры арганізацыі пазакласнай дзейнасці па беларускай мове і літаратуры мне імпануе тое, што няма абмежаванняў у выбары формаў, метадаў і прыёмаў работы. У адрозненне ад урокаў, якія маюць абавязковы характар, у пазакласных мерапрыемствах дзеці ўдзельнічаюць не дзеля адзнакі, а з-за жадання пазнаць цікавае, невядомае. Таму ў аснове пазакласнай дзейнасці павінен ляжаць прадуманы, багаты змест. На ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці я актыўна звяртаюся да метадаў і прыёмаў тэхналогіі крытычнага мыслення і выкарыстоўваю іх на розных этапах заняткаў. У структуры занятка (у тэхналогіі крытычнага мыслення) вылучаюць тры стадыі: выклік, асэнсаванне, рэфлексія.
Для арганізацыі работы з тэкстам удалым з’яўляецца прыём ,,Інсерт” (чытанне з алоўкам), прыём ,,Ведаю–Хачу ведаць–Даведаўся”, заданні тыпу ,,Скласці план параграфа” (тэксту), ,,Задай пытанні аднакласніку” (настаўніку).
Шырока на ўроках беларускай літаратуры, на факультатыўных занятках і курсах па выбары мною выкарыстоўваюцца метады і прыёмы тэхналогіі французскіх педагагічных майстэрняў. Р. Барадулін “Бацьку”, 5 клас
I Індукцыя (навядзенне вучняў на праблему)
Я вас прашу, не зведаў хто вайны,
Прашу вас, мае дочкі і сыны,
Узяць хоць долю памяці маёй,
Каб потым ёй не зарасці травой.
А. Вярцінскі.
- Растлумачце сэнс дадзенага выказвання.
II Самаканструкцыя
Запісаць пачуціі, якія ўзніклі пры праслухоўванні верша, на намаляванай далоньцы
Сацыяканструкцыя.
На этапе сацыяканструкцыя – калектыўная работа ў парах, групах; сумесны пошук адказаў на пытанні, абмен ідэямі, стварэнне праектаў.
Работа на ўроку будзе арганізавана ў трох групах.
Кожная група атрымае заданне для мастацкага аналізу твора ,,Бацьку”. На выкананне заданняў вам адводзіцца 5-7 хвілін.
Заданні па групах:
1-я група
Выразнае чытанне верша. Вызначыць думкі і пачуцці, змешчаныя ў кожнай страфе.
2-я група
Скласці свае пытанні да верша.
3-я група
Намаляваць ілюстрацыі да верша
Этап сацыялізацыя – гэта прадстаўленне работ вучняў І адбываецца ўсведамленне, , паяўляецца праблемная сітуацыя.
На этапе разрыў – эмацыянальны канфлікт, новае бачанне праблемы.
- Чаму аўтар выкарыстоўвае форму звароту, паслання да бацькі?
- За што адказваеце вы?
- Чаму вучыць нас верш?
Разрыў.
Рэфлексія – вынікі працы.
Рыхтуюцца пытанні агульнага плану, складаецца сінквейн, кластар.
Рэфлексія.
Сачыненне-мініяцюра ў форме звароту да аўтара. Пачынаць можна словамі: “ Шаноўны Рыгор Іванавіч…”
Ці можна ў наступным выглядзе:
“Я зразумеў , што…”
Таксама эфектыўна тэхналогія дзелавой і займальнай гульні.
Найбольш эфектыўны метад, які далучае школьнікаў да прафесійнай дзейнасці, спрыяе развіццю творчых здольнасцяў і самастойнасці, - гэта ўвядзенне ў адукацыйны працэс дзелавой гульні. Такі дыдактычны метад актывізуе асобу вучня: дае магчымасць стаць лідарам, дапамагае запомніць значны аб’ём інфармацыі, наладзіць міжасобасныя стасункі з аднакласнікамі і настаўнікамі.
З вопыту сваёй работы можна адзначыць тое, што звычайна ў вучняў найбольшую цікавасць выклікаюць ролевыя гульні, дзякуючы якім у школьнікаў фарміруюцца некаторыя прафесійныя якасці, лідэрства, развіваецца ўменне кіраваць людзьмі. Поспех залежыць ад здольнасці вучня супрацоўнічаць з аднакласнікамі. Удзельнікі могуць пабываць у ролі настаўніка, экскурсавода, бібліятэкара, карэктара і інш. Такі падыход у выкладанні не толькі разнастаіць змест урока ці занятка, але і раскрые выхаванцам некаторыя аспекты пэўных прафесій. ,,Арфаграфічная эстафета”, ,,Карэктар”, ,,Вучань-настаўнік” - адныя з самых ужывальных ролевых гульняў на ўроках і па мовы, і па літаратуры.
Закончы думку.
Дзецям прапануецца сказ, у якім заключана асноўная думка. Яго трэба закончыць, каб пацвердзіць правільнасць дадзенага меркавання. Напрыклад: “Вельмі важна дапамагаць людзям у бядзе, таму што...”.
Пытанне — адказ.
Дзеці вызначаюць, што ім незразумела, задаюць адпаведныя пытанні і самастойна спрабуюць на іх адказаць. Такім чынам адбываецца працэс саманавучання. Педагог карэкціруе адказы, дапамагае правільна сфармуляваць пытанні.
Канверт.
Гэты прыём падобны да папярэдняга. Аднак тут пытанні састаўляе настаўнік і змяшчае іх у канверт. Дзеці дастаюць паперкі з пытаннямі па адным і адказваюць. Настаўнік вызначае недахопы ў ведах вучняў, цяжкасці, якія ўзніклі.
Я настаўнік.
Гэты прыём можа выкарыстоўвацца на любым этапе ўрока. Вучні тлумачаць той ці іншы раздзел тэмы , ці нейкае пытанне, ці нейкую праблему. Важна тое, каб яны тлумачылі матэрыял на такім ўзроўні, наколькі самі яго засвоілі. Рыхтуюцца да гэтай ролі ўсе, але тлумачыць будзе толькі адзін.
Творчыя заданні.
Вучні атрымліваюць па пэўнай тэме дамашняе заданне. Гэта намаляваць малюнак, зрабіць серыю малюнкаў, стварыць тэкст па гэтых малюнках (5-6 клас). Скасці шэраг пытанняў па творы ці па тэме, скласці крыжаванку, дадумаць эпілог твора, скласці радавод таго ці іншага пісьменніка, суаднесці праблемы твора з сучасным жыццём і даказаць сваю думку, падабраць да выдзеленых настаўнікам слоў асацыятыўны рад,падабраць прыказкі і прымаўкі на пэўную тэму, скласці сінквейн па прапанаванай тэме (5-9 клас).
Мне гэта спатрэбіцца.
На любым этапе ўрока можна задаць пытанне вучням: “Дзе вам гэта можа спатрэбіцца?” Вучні індывідуальна ці ў парах павінны адказаць і даказаць.
Рэкламнае агенства.
Клас дзеліцца на групы. Усім даецца заданне: стварыць рэкламу таго ці іншага твора ці іншае любое заданне. Вучні павінны абавязкова выкарыстоўваць наглядны матэрыял.
У час правядзення займальных гульняў тыпу ,,Што гэта за слова?”, “Пазнайце па апісанні”, ”Хто хутчэй?” і г.д. развіваецца ўвага вучняў, памяць і ўвогуле цікавасць да вывучаемага матэрыялу. Некаторыя з падобных гульняў пабудаваны на жэстах, міміцы і пластычных рухах школьнікаў (пантамімы), дазваляецца выкарыстанне падручных сродкаў.
Нельга не сказаць пра інфармацыйныя тэхналогіі. Спачатку я рыхтую прэзентацыю, то з цягам часу гэта становіцца творчым заданнем для вучняў. Інфармацыйныя тэхналогіі фарміруюць уменні самастойна шукаць, аналізаваць і падбіраць пэўную інфармацыю, арганізоўваць, пераўтвараць, захоўваць і перадаваць яе сродкамі камп’ютара і іншымі інфармацыйнымі тэхналогіямі (аўдыя-відэазапісы, электронная пошта, СМІ, інтэрнэт). Часцей за ўсё, канечне, мультымедыйныя прэзентацыі выкарыстоўваюцца на ўроках беларускай літаратуры.
У методыцы літаратуры ёсць прыёмы, якія прымушаюць школьнікаў у некаторай ступені ператвараць тэкст. Гэта інсцэніроўка, састаўленне кінасцэнарыя, вуснае слоўнае маляванне.
Інсцэніроўка эпізодаў твора або твора – цяжкі, але практыкуемы ў школе від работы на ўроках літаратуры. Вядома, часцей за ўсё інсцэніруюцца драматычныя творы, але можна і творы іншых родаў літаратуры. Напрыклад, біблейская п’еса “Цар Ірад”, урывак з апавядання З.Бядулі “На Каляды к сыну”, урывак з п’есы А.Дударава “Вечар” і г.д.
Састаўленне кінасцэнарыеў паглыбляе ў вывучэнне літаратурных з’яў. Пры стварэнні кінасцэнарыя дзеці не толькі вучацца разумець мову кіно, а і глыбей і ўважлівей углядаюцца ў літаратурны тэкст. Для таго, каб напісаць кінасцэнарый неабходна не проста прачытаць твор, а перажыць яго, па-сапраўднаму ўбачыць яго героеў. Безумоўна, школьныя сцэнарыі не прэтэндуюць на прафесіяналізм, але школьнікі з ахвотаю ўключаюцца ў гульню, захапляюцца ёю, а гэта ўжо творчасць.
Вуснае слоўнае маляванне ўваходзіць састаўной часткай у аналіз тэксту, з’яўляецца сродкам развіцця ўяўлення, назіральнасці, узбагачае слоўнікавы запас вучняў. Вуснае слоўнае маляванне выяўляе эмацынальны настрой чытача, садзейнічае разуменню аўтарскага погляду, развівае мову вучня. Выкарыстанне гэтага прыёму патрабуе асаблівай увагі педагога. Пры вусным маляванні ёсць небяспека простага пераказу зместу.
У працэсе фарміравання камунікатыўнай культуры вучняў, развіцця іх творчых здольнасцей вялікае значэнне надаецца напісанню сачыненняў на літаратуры. Працэс напісання сачыненняў складаецца з трох этапаў:
работа навучальнага характару (падрыхтоўчы этап);
напісанне вучнямі сачынення;
аналіз работ вучняў.
На ўроках беларускай мовы самым лепшым, на маю думку, для развіцця творчых здольнасцей з’яўляецца напісанне сачынення, пераказа, пераклада.
Напрыклад, у 5 класе найбольш рацыянальны шлях заключаецца ў арганізацыі падрыхтоўчай працы на аснове тэксту-ўзору. Пры гэтым маецца на ўвазе не ўзорны тэкст лепшага сачынення вучня, а мастацкі тэкст пісьменніка. Заўважу: вучням даецца не арыенцір для дзеяння, а паказваецца прыклад таго, як можна расказаць пра пэўную падзею, з'яву, удала выкарыстоўваючы моўныя сродкі і веды аб пабудове тэксту.
На ўроках мовы часцей за ўсе практыкуюцца сачыненнi па карцiне i сачыненнi на аснове асабiстых назiранняў, жыццёвых уражанняў i ўласнага вопыту школьнiкаў. Кожны з гэтых вiдаў мае сваю спецыфiку i вызначаецца асаблiвасцю методыкi правядзення.
Напрыклад, пры правядзенні сачынення па карціне асноўная ўвага надаецца аналізу зместу твора жывапісу (гутарка па карціне), пасля чаго арганізуецца лексіка-граматычная праца (падбор апорных сдоў, словазлучэнняў), складанне плана і запіс тэксту. Пры правядзенні сачынення паводле ўяўлення вялікае значэнне мае падрыхтоўчая праца на папярэдніх уроках: чытанне тэкстаў, назіранні, вусныя выказванні і г. д.. На самім уроку ставіцца задача, даюцца парады адносна таго, як лепш справіцца з ёй.
Напрыклад, у 5-6 класах вучням прапаноўваю карціны меншыя па зместу. Гэта перш за ўсё карціны, якія зразумелыя для гэтай узроставай групы.Абавязкова спытаю дзяцей ці сустракалі яны падобную сітуацыю ці пейзаж ў прыродзе, у жыцці. У якіх абставінах гэта было і што дзеці адчувалі пры гэтым.
Ярка праяўляецца здольнасць вучняў да самастойнай творчасцi ў сачыненнях, напiсаных на аснове асабiстых назiранняў, жыццёвых уражанняў i ўласнага вопыту. Пры выбары тэмы для сачынення трэба кiравацца не толькi яе складанасцю цi прастатой, але i тым, наколькi тэматыка цiкавая i блiзкая вучням, цi знаёмы дзецi з тым матэрыялам, якi трэба адлюстраваць у сачыненнi. Вельмi важна прапаноўваць тэмы, блiзкiя да рэальных сiтуацый, каб праца над iмi захапiла дзяцей, выклiкала ў iх роздум, самастойную ацэнку фактаў, падзей, пра якiя вучань пасля раскажа ў сачыненнi. Тэму сачынення неабходна фармуляваць так, каб яна падказала сюжэт апавядання, асноўную яго думку, нацэльвала на апiсанне канкрэтных прадметаў, з’яў, падзей, пабуджала школьнiкаў да творчасцi.
Самымi складанымi з’яўляюцца апiсальныя сачыненнi. Мэта такiх сачыненняў – не толькi расказаць пра знаёмае дзецям, але i вызначыць галоўнае, тыповае, спецыфiчнае, уласцiвае толькi кожнаму з iх, перадаць пачуццi i настроi, якiя выклiкаюць гэтыя прадмет, з’ява, падзея, чалавек. Вучыць дзяцей складаць апiсаннi трэба пачынаць з развiцця ў iх назiральнасцi за адзiночным прадметам .
Адным са сродкаў развiцця ў вучняў умення лагiчна думаць i даказваць правiльнасць вылучаных палажэнняў з’яўляецца сачыненне-разважанне. Элементы разважання ёсць у любым сачыненнi. Як разнавіднасць такога віду работы стварэнне паштовай старонкі “А я ўмею” ( напрыклад, адпачываць на прыродзе, слухаць спевы птушак, выступаць на сэне і г.д.)
Сачыненне па дадзеным пачатку дае магчымасць узмацнiць элемент творчасцi, пазбаўляе шаблону ў вучнеўскiх працах. Пачатак сачынення складаю сама цi бяру з якога-небудзь твора. Першыя фразы павiнны быць зыходным пунктам, ад якога развiваецца самастойная творчая думка школьнiкаў.
У сiстэме развiцця звязнай мовы вучняў вялiкая роля належыць пераказам, якiя фармiруюць i ўдасканальваюць звязную мову школьнiкаў. У працэсе падрыхтоўкi i правядзення пераказаў у дзяцей выпрацоўваецца ўменне рабiць лагiчны аналiз тэксту, выдзяляць у iм галоўнае i другаснае, складаць план выказвання, дакладна перадаваць змест пачутага, убачанага або прачытанага, звязна выказваць думкi. Апрача таго, пераказы пашыраюць слоўнiкавы запас вучняў, умацоўваюць арфаграфiчную i пунктуацыйную пiсьменнасць, развіваюць літаратурна-творчыя здольнасці вучняў.
Для любога з гэтых вiдаў пераказаў могуць быць прапанаваны яшчэ граматыка-стылiстычныя цi граматыка–арфаграфiчныя заданнi.
У выхавані маўленчай культуры, развіцці навыкаў самастойнага выказвання вучняў важную ролю адыгрывае вусны пераказ. Як і пісьмовыя, вусныя пераказы бываюць розных відаў: падрабязныя (поўныя, блізкія да тэксту), сціслыя, выбарачныя, з творчым заданнем. Паводле характару тэкставага матэрыялу яны могуць быць тыпу апісання, апавядання, разважання і характарыстыкі.
Пераклад з рускай мовы на беларускую садзейнiчае развiццю маўленчай мабiльнасцi, адчування слова, удасканальвае навык дакладнасцi выбару слова ў адпаведнасцi з кантэкстам.
Выдзяляюць розныя вiды перакладаў:
пераклад-супастаўленне;
пераклад асобных слоў, словазлучэнняў;
пераклад сказаў;
пераклад тэкстаў;
пераклад-пераказ.
Практыкаваннi на пераклад-супастаўленне выкарыстоўваюцца ў 5-6 класах. Названы тып практыкаванняў – самы просты ў параўнаннi з iншымi практыкаваннямi ў гэтым накiрунку. Пры выкананнi такiх практыкаванняў вучнi павiнны прачытаць прапаваныя беларускiя словы, параўнаць iх вымаўленне з аналагiчнымi рускiмi словамi i вызначыць адметныя асаблiвасцi, характэрныя для беларускай мовы.
Пераклад слоў, спалучэнняў, сказаў праводзiцца, як правiла, пры замацаваннi вывучанага матэрыялу без працяглай папярэдняй падрыхтоўкi.
Такiм чынам, у працэсе перакладу неабходна прапаноўваць некалькi беларускiх слоў-адпаведнiкаў, з якiх дзеці павiнны выбраць найбольш дакладнае. Тым самым мы развiваем у дзяцей адчуванне мовы, развіваем іх творчыя здольнасці.
Можна выкарыстоўваць таксама i калектыўны пераклад тэксту. Праводзiцца ён па асобных сказах наступным чынам: настаўнiк (цi вучань) чытае сказ, дзецi прапаноўваюць розныя варыянты яго перакладу, выбiраецца лепшы i запiсваецца. Пасля таго, як будзе запiсаны апошнi сказ, тэкст чытаецца паўторна, пераклад удакладняецца.
Працу над перакладам трэба рабiць творчай. Парадковы пераклад не заўсёды дакладна перадае асноўны змест тэксту, не стымулюе развiццё ў вучняў творчых здольнасцей. Таму я пры арганiзацыi працы над перакладам узяць кiрунак на творчы пераклад, якi развiвае ў дзяцей не толькi маўленчую мабiльнасць, але i адчуванне беларускага слова, мовы, навык творчага пераасэнсавання прачытанага i адпаведнай перадачы пэўнага зместу ў беларускiм тэксце. Гэта асаблiва важна падчас працы над тэкстам мастацкага стылю.
Часам прапаную выканаць пераказ рускага тэксту па-беларуску. Гэта пераклад-пераказ. Прачытаўшы рускi тэкст, вучнi перакладаюць яго і пераказваюць змест тэксту. Пераклад, якi адбываецца пры гэтым, i пераказ тэксту адносна свабодныя: вучнi вызначаюць асноўную думку апавядання i сцісла пераказваюць яго змест.
Падбярыце для слоўнікавага дыктанта словы па пэўных арфаграмах.
Напішыце невялікі тэкст (у любым жанры) на пэўную тэму, ужываючы фразеалагізмы ці дзепрыметнікі, дзеепрыслоўі.
Такім чынам, у працэсе творчай дзейнасці выхоўваецца самастойнасць, самакрытычнасць, фарміруецца ўменне разважаць.э
Хочацца адзначыць, што не толькі метады і прыёмы дапамагаюць вучням у навучанні, але і добрае спагадлівае слова, падтрымка, цярпенне, менш крытыкі і больш пахвалы. Без чуласці, эмацыянальнай спагадлівасці нельга ўстанавіць кантакт з вучнямі, стварыць той творчы настрой і мікраклімат на ўроку, на пазакласных занятках, без якіх немагчыма вырашыць многія этычныя і маральныя праблемы, развіваць літаратурна-творчыя здольнасці вучняў.
3 Заключэнне
З усяго вышэй сказанага відаць, што развіццё творчых здольнасцей – заканамерны і паслядоўны працэс, які не можа ажыццяўляцца спантанна і выбарачна. Гэта пэўная сістэма, якая патрабуе штодзённых заняткаў і пастаянных пошукаў. Гэта творчы настаўнік, якога дзеці бачаць перад сабой на кожным уроку. Гэта адсутнасць шаблону і трафарэту. Гэта зносіны з дзіцяці не толькі на ўроку, але і на перапынках.. З дзецьмі трэба гаварыць. Праз слова мы дапамагаем ім развівацца маральна, станавіцца лепшымі. І самае галоўнае - не перашкаджаць выказвацца, толькі накіроўваць гэтую “маўленчую плынь”.
Для развіцця творчых здольнасцей вучня патрэбна:
1) не навязваць школьніку сваіх вучэбных мэт, даць права выбару;
2) не стрымліваць ініцыятыву вучняў і не рабіць за іх тое, што яны могуць рабіць самастойна.
3) за правільныя адказы і выкананыя заданні ўзнагароджваць вучня не толькі адзнакай, але і добрым словам, пахвалой;
4) не крытыкаваць за няўдачы і не прыніжаць годнасць вучня;
5) выкарыстоўваць розныя метады і прыёмы навучання ;
6) выкарыстоўваць адукацыйныя тэхналогіі (элементы);
7) падбіраць творчыя заданні;
8) ствараць атмасферу поспеху;
9) удзельнічаць у розных конкурсах, мерапрыемствах, алімпіядах.
Асобае месца ў маёй педагагічнай дзейнасці займае работа з вучнямі, якія праявілі здольнасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Пэўны вопыт работы з такімі школьнікамі паказвае, што без энтузіазму і зацікаўленасці настаўніка і жадання вучняў станоўчыя вынікі гэтай работы немагчымыя.
Удзел у прадметнай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, у творчых конкурсах
Год
Прозвішча, імя вучня
Клас
Дыплом
2009
Маргунова Ганна
5
2-е месца ў раённым этапе алімпіяды
2011
7
Петушкова Вераніка
2-е месца ў конкурсе чытальнікаў вершаў да 100-годдзя з Дня нараджэння М.Танка
2012
8
9
2-е месца ў раённым літаратурным конкурсе “Проба пяра”, прысвечаным Году кнігі
2013
Перамога ў раённым журналісцкім праекце “Сялянка Прысожжа”
2014
Маргунова Дар’я
6
Перамога ў раённым конкурсе творчых работ “І гучала песня над калыскай ” у рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”
2016
3-е месца ў раённым этапе алімпіяды па беларускай мове
1-е месца ў раённым конкурсе сачыненняў “Шчасце жыць у мірнай краіне”
Аржэўская Аліна
3-е месца ў дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове
Шпакава Аляксандра
ПВ у раённым этапе алімпіяды па беларускай мове
Актыўны ўдзел прымаюць мае вучні і ў рэспубліканскім конкурсе “Буслік”.
«Буслік -2014”- удзельнічала 7 вучняў, 2 прызавыя месцы
Прыз 3 , Маргунова Дар’я, 5 клас
Прыз 3 , Храмых Уладзіслаў, 8 клас
“Буслік -2015” - 11 вучняў прынялі ўдзел
“Буслік – 2016” – 8 вучняў прынялі ўдзел
Ермаловіч, А. В. Сачыненні-апісанні: тэорыя і практыка навучання: дапаможнік для настаўнікаў. Мінск:2006.
Цыбульская, С.І. Настольная кніга настаўніка беларускай мовы і літаратуры. - Мінск, 2009.
Бушыла, Н.В. Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы // Беларуская мова і літаратура. – 2006. - № 6.
Колеченко, А.К. Энциклопедия педагогических технологий / А.К.Колеченко. – Санкт – Петербург: Каро, 2005. – 367 с.
Дадатак 1
Вучнёўскія вершы
Герой
Мой тата - ратавальнік,
А гэта вельмі важна!
Мне за яго бывае
І радасна, і страшна.
Агонь ён можа знішчыць
І павадак спыніць,
Ад небяспекі можа
Усіх абараніць.
І калі хто спытае:
“А хто такі герой?”
Скажу я без утайкі:
“Дык гэта тата мой!”
Маргунова Дар’я , 5 клас
Небяспечна! Лёд!
Прыйшла зіма, і ледзяным дыханнем
Скавала ўвесь абшар ад неба да зямлі.
Глядзела ўсё жывое з заміраннем,
Як халады зямлю перамаглі.
А дзецям толькі гэтага і трэба:
Лыжня і снежкі, санкі і каток.
Камп’ютар, наутбук пакуль што без патрэбы:
Іх вабіць сіненькі ад холаду лядок.
Але вада была заўсёды строгай:
Увесну, летам, а найбольш зімой.
Прырода кажа нам з перасцярогай:
“Такі характар. Не спрачайся з ёй”.
А хлапчукі рашылі паспрачацца
І без дазволу да ракі пашыбавалі.
На лёдзе хлопцы пачалі каўзацца,
Дурэць, сваволіць, у снежкі там гулялі.
Лядок не вытрымаў, закрэктаў, праламіўся,
І хлопцы пад ваду пайшлі ўмомант.
Прахожы ўбачыў, толькі прыпыніўся,
І гул сірэны прагучаў, як молат.
Акачанелых, мёрзлых, іх дасталі з рэчкі.
Машына “Хуткай дапамогі” мчыцца ў горад.
Урачы жыццё ратуюць, чутны спрэчкі:
“ Хто пераможа, мы ці холад?”
Урач не Бог, ён не ўсясільны,
А холад аказаўся пераможцам.
І ратавальнік можа быць бяссільны
Перад свавольніцтвам гарэзаў – хлопцаў.
Маргунова Дар’я , 6 клас
Юбілей кнігі
Кніга – светач. Кніга – цуд.
Яна прыйшла да нас тады,
Калі Скарына праз гады
Прынёс яе ў просты люд.
Няпросты быў той час, але
Гады ўзлётаў і пакут
Прайшлі, пакінуўшы ўсё ж тут,
Сляды асветы на зямлі.
У нябыт навекі адышлі
Пергамент, тоўсты пераплёт,
Пяра гусінага палёт
І летапісца мазалі.
“Псалтыр”, “Апостал”, пераклад
На нашу мову Біблій-кніг
Прынеслі, акрамя інтрыг,
Скарыну славу, гонар, лад.
Пяць соцен год – вось юбілей,
Які святкуе кніга сёння,
Ад Сожа і да Панямоння,
Ад вучняў да старых людзей.
Купала і Колас
Словы простыя, сялянскія, прыгожыя,
Ад іх вее цеплынёй і дабрынёй.
Колас і Купала – хлопцы гожыя
Праслаўлялі Беларусь – край родны свой.
Залаты пшанічны буйны колас.
Хто ў руках той колас не трымаў?
А Кастусь Міцкевіч на ўвесь голас
Абвясціў, што колас сілу яму даў.
Столькі ўжо легенд, паданняў, казак
Пра Купалле наш народ стварыў!
І на гэта ж свята ў вёску Вязынка
Бусел хлопчыка прынёс і падарыў.
Незнарок, відаць, так Бог распарадзіўся:
На святую беларускую зямлю
У адзін год дождж талентаў праліўся
“Паміж хлапчукамі талент раздзялю.”
Побач там анёл стаяў, дзівіўся:
“А навошта талент дзецям мужыкоў?”
“Каб і перад простым людам свет адкрыўся,”-
Бог сказаў і знік між аблакоў.
Час прайшоў. Павырасталі хлопцы.
З-пад чарнільнага пяра ідуць гурбой
То “Курган,”то “Бандароўна,”нібы сонца,
У сэрцы мужыка пакіне след чароўны свой.
Іх дэвіз “Народ мой, уваскрэсні,
Абудзісь ад векавога сну,
Заспявай вясёлыя ты песні.
Пойдзем разам сустракаць вясну!”
Маргунова Ганна – 8 клас
ВЯСКОВАЯ РАНІЦА
У засені густых лясоў
Спіць мая вёсачка спакойна.
Няма тут прышлых чужакоў,
Усё размерана, прыстойна.
Тут сонца раніцай устае,
Усміхнуўшыся з-за далягляду,
Салоўка птушак усіх заве,
Усіх збірае на нараду.
Жаўрук трымціць у вышыні.
З нябёс кідае свае трэлі,
Гуляе рыба ў глыбіні,
Ляціць уверх, бы на арэлях.
Увесь белы ад рамонкаў луг,
Умыўшыся расой празрыстай,
Усміхнуўся сонцу, нібы друг,
І стаў бялюткі, чысты-чысты.
Спусціўшы косы да зямлі,
Мятуць дол белыя бярозы.
А побач, тут жа на раллі,
Пшаніца сушыць свае слёзы.
Усё прачынаецца , устае,
Дзень набірае абароты,
І ўсіх вясковых жыхароў
Чакаюць новыя турботы.
Маргунова Ганна, 9 клас
Люблю свой край
Люблю я свой край,
Сваю родную вёску.
Там дрэвы заўсёды
Мяняюць прычоску.
Сёння-зялёныя,
Заўтра-чырвоныя,
А там-
І са снегам ужо заручоныя.
Родныя пахі
Вітаюць паветры,
Мілыя гукі
Спяваюць гімн з ветрам.
Зоркі глядзяцца
Ў глыбокія рэкі,
Певень на плоце
Пяе “ку-ка-рэ-ку”.
Людзі жывуць там
Прыгожыя, дужыя,
У рабоце ўпартыя,
У сяброўстве дружныя.
Дык хай жа заўжды
Беларускі мой край
Цвіце і квітнее,
Нібыта той рай.
Малдаванава Юлія, 7 клас
Родная зямля
Беларусь, родны дом, невялічкая вёска,
Дзе з сябрамі гуляю, лаўлю матылькоў,
Дзе ў хаце “спявае”, мурлыкае кошка,
Дзе на ліпе старой чуцен клёкат буслоў.
Давялося пабыць мне і ў іншых краінах,
Паглядзець прыгажосць італьянскай зямлі,
Там нідзе не сустрэць беларускай рабіны,
Не пачуць, як салоўка спявае ў галлі.
Хоць прыгожа, багата- ды толькі чужое.
Не вярэдзіць душу, сэрца не закране,
Часта бачыцца ў снах жыта мне залатое,
З доўгай дзюбай бусел у траве-мураве.
Родны край, Беларусь, невялічкая вёска…
Там размерана, плаўна праходзіць жыццё.
Над рачулкай, над лесам плыве пагалоска
І сплывае паціху ўдаль, у небыццё.
Малаткова Анастасія, 7 клас
Краіна Беларусь
Жывём мы ў мірнай краіне,
Яе Беларуссю завуць.
Пад небам праменістым сінім
Гасцінныя людзі жывуць.
Мы садзім і кветкі, і дрэвы,
Нам птушкі, жывёлы-сябры.
У казкі, у цуды мы верым,
Пускаем да сонца шары.
Нам хораша ў нашай краіне,
Жыві, Беларусь, прыгажэй!
Пад небам праменістым мінім
Хай Божа цябе беражэ!
Цішкова Юлія, 7 клас
Дадатак 2
Тэма: ПАДАГУЛЬНЯЛЬНЫ ЎРОК ПА ТЭМЕ «ЛІЧЭБНІК»
(VI клас)
Мэты:
падагульненне і сістэматызацыя ведаў па пройдзенай тэме, развіццё творчых здольнасцей і інтэлекту, камунікатыўных здольнасцей вучняў, навыкаў калектыўнай работы, далучэнне да таямніц беларускай народнай культуры (сімволіка лікаў у культуры беларусаў).
Абсталяванне: Красней В. П. Беларуская мова : падруч. для 5-га кл. агуль-наадукац. шк. / В. П. Красней, Я. М. Лаўрэль. — Мінск : Нар. асвета, 2003; Касцюкавец, Л. П. Беларускія народныя абрады. — Мінск, 1994; Крык. Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. — Мінск, 2003; Лойка, А. Беларускі народны каляндар. — Мінск, 1993.
Ход урока
Паглядзіце, якое сёння цуоўнае надвор’е. свеціць шчодрое красавіцкае сонца, якое з кожным днём грэе ўсё цяплей. Зазелянелі першай лістотай чаромха, парэчкі. Зацвілі нешматлікія веснавыя кветкі, над якімі з’яўляюццапрацалюбівыя пчолкі. З раніцы да позняга вечара звіняць птушыныя галасы. Па зямлі крочыць вясна, і сё жывое радуецца яе прыходу.
- Які настрой выклікае такое надвор’е?
Я хачу вам пажадаць, каб такі ж настрой быў у вас на працягу усяго ўрока.
Як правільна ўжываць лічэбнікі, трэба ведаць кожнаму, бо з імі прыходзіцца сустракацца штодня. Людзям усіх прафесій – фізікам і арфеолагам, лекарам і будаўнікам, трактарыстам і настаўнікам – трэба абыходзіцца з лічбамі, лічэбнікамі ўважліва і далікатна. Гэта значыць – трэба ўмець іх правільна ўжываць у вуснай і пісьмовай мове.
Але ў нас будзе незвычайны ўрок-залік. Мы паспрабуем акрануцца да таямніц беларускай народнай культуры.
На першым уроку, калі мы толькі пачыналі вывучэнне тэмы «Лічэбкік». вам было дадзена заданне запісаць прыказкі, песні, замовы і іншыя творы фальктору нашай мясцовасці, у якіх сустракаюцца лічэбнікі. Давайце праверым, як вы справіліся з гэтай работай.
Паведамліенні вучня.
- Якія лічэбнікі часцей за ўсё сустракаліся?
У традыцыйнай культуры славянскіх народаў не ўсе лікі маюць аднолькавае зместавае напаўненне. Ёсць лікі асабліва пазначаныя ўвагай народа, а ёсць і такія, што не пакінулі ў гісторыі нашай культуры выразнага следу. Знаёмства са шматлікімі творамі фальклору, з міфалогіяй сведчыць, што найчасцей у іх фігуруюць лікі 1, 2, 3, 4, 6, 7, 9, 12, 13, 33, 40. Вы змаглі самі ў гэтым упэўніцца, выконваючы дамашняе заданне.
Але не толькі ў творах вуснай народнай творчасці ўжываюцца лічэбнікі, так сама сустракаюцца і ў фразеалагізмах.
- Што такое фразеалагізмы?
- Навошта яны патрэбны ў нашай мове?
Для тага каб правільна ўжываць фразеалагізмы ў мове, неабходна ведаць іх значэнне.
Таму прапаную вам заданне, у якім неабходна вызначыць значэнне фразеалагізмаў, знайсці лічэбнікі і ахарактырызаваць іх паводле значэння і структуры.
Практыкаванне 1.
Да фразеалагізмаў пабярыце тлумачэнні і запішыце. З двума фразеалагізмамі складзіце сказы.
На адной назе; ні два ні паўтара; абое рабое; блудзіць у трох соснах; як свае пяць пальцаў; пятае кола ў возе; да сёмага поту; сем карабоў.
Для даведкі: ні тое, ні сёе; аднолькавыя; вельмі многа( нагаварыць, наабяцаць); да поўнай знямогі, стомы (працаваць); вельмі хутка; блытацца ў самых простых пытаннях; вельмі добра, грунтоўна ведаць што-небудзь; пра што-небудзь зусім непатрэбнае, лішняе.
- Ці ведаеце вы якая лічба была адной з самых загадкавых?
Паведамленне вучня:
У многіх старажытных народаў лічба “7” была асаблівай. Яе разглядалі як суму дзвюх жыццёвых лічбаў – трох і чатырох. Тры чалавекі – бацька,маці і дзіця – складаюць аснову жыцця. А лічба “чатыры” адпавядае чатыром напрамкам свету( поўдзень, поўнач, усход, заход). Грэчаскія матэматыкі лічылі трохвугольнік і чатырохвугольнік узорам завершанасці і дасканаласці. Таму лічба “сем” як сумма трох і чатырох таксама была для іх свяшчэннай. Паводле Святого Пісання, Бог ствара зямлю шэсць дзён і адзін дзень адпачываў. Зноў у суме атрымліваецца чароўная лічба.
Клас дзеліцца на чатыры групы. Кожная група атрымлівае картку з заданнямі, у якую ўваходзяць па тры пытанні:
1) тэарэтычнае;
2) практычнае;
3) творчае.
Група № 1
Тэарэтычнае заданне. Вусна раскажыце пра простыя, складаныя, састаўныя колькасныя лічэбнікі, іх скланенне,правапіс.
Практычнае заданне. Знайдзіце ў прапанаваных тэкстах лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі, вызначце іх склон.
На чатыры канты,
Каб было чатыры сыны,
І ўсе музыканты…
Каб вы дружна жылі.
Творчае заданне. У якой сітуацыі могуць выкарыстоўвацца гэтыя тэксты? Што вы ведаеце пра гэты абрад?
Група № 2
Тэарэтычнае заданне. Чым адметны лічэбнік адзін?
Практычнае заданне. Вызначце род, лік, склон лічэбніка адзін.
Перш чым распачаць агульнарадавую трапезу, неабходна было падрыхтаваць невялікі рытуальны “стол” для памёршых. Каля кожнага крыжа ці помніка звычайна ставілі: адзін сподак, адну чарку, на якую клалі адзін кавалачак хлеба. Побач на сподак або на свежы пясок клалі:адно чырвонае велікоднае яйка, адзін яблык, адну цукерку, адну пячэніну (у старой традыцыі гэта былі “хрэсты”,”птушачкі”,”галёпы”, кавалачак велікоднага пірага).
Паводле Я. Крука
Творчае заданне. Пра якое свята ідзе размова ў тэксце? Што вы пра яго ведаеце?
Група № 3
Тэарэтычнае заданне. Вусна раскажыце пра скланенне, ужыванне і правапіс дробавых і зборных лічэбнікаў.
Практычнае заданне. Запоўніце табліцу лічэбнікамі з песні:
Й за гарою вецер вее,
Жыцейка палавее.
Й маладая маладзіца
За гаем жыта жала.
Жала яна, спазнілася,
Дзіцятка забылася.
Прыляцелі тры анёлы
Дзіцятка калыхалі.
Адзін кажа: - Калышэмо.
А другі: - Падзяржэмо.
Трэці кажа: - Долю дайма,
Ды й самі ўцякайма.
___________________________________________________________
Колькасныя лічэбнікі Парадкавыя лічэбнікі
Творчае заданне. У якой абрадавай сітуацыі можа выконвацца песня:
а) на каляды;
б)падчас гукання вясны;
в)на зажынкі;
г)на Купалле.
Што вы ведаеце пра гэты абрад ?
Група № 4
Тэарэтычнае заданне. Вусна раскажыце пра скланенне, ужыванне і правапіс парадкавых лічэбнікаў.
Практычнае заданне. Вызначце, да якіх часцін мовы належаць выдзеленыя словы.
Сем бочак мукі на каравай…
Творчае заданне. Успомніце дзіцячыя лічылкі, у якіх ужываюцца лічэбнікі.
Тэарэтычныя заданні прадстаўляюць па адным вучні ад кожнай групы. Пры абмеркаванні практычнага задання групы № 3 неабходна звярнуць увагу вучняў на дзеяслоўных формах калышэмо, падзяржэмо, дайма, уцякайма, якія не адпавядаюць сучаснай літаратурнай норме. Гэта абумоўлена рысамі паўднёва-заходняга дыялекту.
Нашы продкі верылі ў тое, што лікі з'яўляюцца своеасаблівымі магічнымі знакамі, уплываюць на наша жыццё. Сёння да нас у госці прыйшла Багіня мудрасці (уваходзіць пераапранутая вучаніца).
Шаноўная! Раскажыце нам, калі ласка, якія існавалі і існуюць у беларусаў прыкметы, павер'і, звязаныя з лікамі, што ўплываюць на лёс чалавека, ураджай, прыносяць удачу ці бяду.
Багіня.
Сапраўды, у багатай скарбонцы беларусаў існуе мноства забарон, павер'яў, прыкмет, звязаных з лікамі. Вось паслухайце!
• Яшчэ вашы бабулі ў маладосці варажылі аб сваім лёсе, будуць ці не будуць замужам. У марозную калядную ноч выбягалі яны на двор, хапалі аберуч дровы ці, шырока раскінуўшы рукі, абхоплівалі штыкетнік і лічылі колькасць дошак або калоў. Парная колькасць прадказвала хуткія шлюбавіны, замужняе жыццё ў пары, няпарная — была знакам таго, што яшчэ год давядзецца «хадзіць у дзеўках».
• Вяршыню святочнага каравая ўпрыгожвалі дзвюма птушачкамі, выпечанымі з таго ж цеста, што і сам каравай.
• Першым снегам пратрыце твар і прагаварыце: «Сняжок упаў, Бог здароўе паслаў».
• Першы раз пачулі гром, трэба пацерціся спінай аб дуб — не будзе балець цэлы год галава.
• У першы дзень будоўлі хаты закладвалі толькі першы вянок. Пры гэтым сачылі, куды паляціць першая стружка: калі ў сярэдзіну хаты, у сям'і будзе прыбытак; калі ж, наадварот, у бок двара, усё дабро сыдзе з хаты.
• У славянскіх народаў быў такі звычай: трэба, каб новая хата сем дзён пастаяла недабудаванай, шэсць дзён у ёй павінны начаваць розныя хатнія жывёлы, і толькі на сёмы дзень туды магла пераходзіць сям'я.
• Ёсць такое назіранне: калі на Саракі (свята вяртання птушак з выраю) будзе мароз, то і пасля іх будзе яшчэ сорак замаразкаў.
• Чалавека, які памёр, беларусы называюць «нябожчыкам». Хрышчоны чалавек, якога некалі яшчэ дзіцем прынеслі ў храм і «паставілі перад Богам», раптам страціў сваю суаднесенасць з Усявышнім, стаў «няБожым». Гэта звязана з тым, што Божай душа стане толькі на саракавы дзень пасля смерці.
Вось пра што хацелася расказаць вам сёння. А вы не палянуйцеся, папытайцеся у сваіх бабуль і дзядуль, якія яны ведаюць прыкметы, павер'і, звязаныя з лікамі. Я ўпэўнена, што вы пачуеце шмат цікавага.
Настаўнік. Давайце падзякуем нашай госці за цікавы аповед і зробім так, як яна нам параіла.
ТЭСТ. ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ
ВАРЫЯНТ 1 А Б
а
я
о
ц
цц
н
нн
і
е
д
ь
х
э
ю
м
мм
ВАРЫЯНТ 2 А Б
ах
у
дз
Крыжаванка па тэме “Лічэбнік”, 6 клас
Ключавое слова: Лічэбнік